У прыватнасці, RUSI устанавіў, што ў жніўні і верасні паміж Фокінам і Расонам пачалі курсіраваць два расійскія караблі — сухагрузы «Ангара» і «Марыя». За гэты час, як сцвярджаецца, яны перавезлі сотні кантэйнераў, хаваючы ўласную геалакацыю.

 

Канчатковым пунктам, мяркуюць аналітыкі, мог стаць склад боепрыпасаў у Ціхарэцку Краснадарскага края, які размешчаны ўсяго за 200 кіламетраў ад расійска-ўкраінскай мяжы. Такую выснову эксперты зрабілі, вывучыўшы здымкі ад 28 верасня, на якіх кантэйнеры ў Краснадарскім краі ідэнтычныя тым, што раней бачылі ў КНДР і ў Прыморскім краі.

 

Вызначыць, што менавіта знаходзіцца ў кантэйнерах, па адных спадарожнікавых здымках немагчыма, адзначаюць у RUSI. Аднак у пятніцу прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі таксама паказаў спадарожнікавыя здымкі і заявіў, што ЗША валодае данымі аб пастаўках узбраення Паўночнай Карэі ў Расію. 

У верасні пастаўкі вайсковай тэхнікі называлі галоўнай тэмай перамоваў Кім Чэн Ына падчас ягонага візіту ў Расію.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
29