Ілюстрацыйная выява. Фота: pixaby

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixaby

Вегетарыянства практыкавалася рознымі культурамі цягам тысячагодзяў, і сёння часцей за ўсё асноўнымі прычынамі такой дыеты выступаюць этычныя меркаванні людзей і нежаданне шкодзіць жывёлам. Амерыканскія навукоўцы паспрабавалі высветліць, ці можа такая дыета таксама быць абумоўлена і нашай генетыкай. Пра вынікі гэтага даследавання днямі распавяло выданне Euronews.

Група даследчыкаў пад кіраўніцтвам прафесара кафедры паталагічнай анатоміі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта ЗША Набіля Ясіна правяла аналіз вялікай амерыканскай біямедыцынскай базы даных UK Biobank.

Навукоўцы параўналі геномы больш за 5 тысяч вегетарыянцаў і амаль 330 тысяч мясаедаў ва ўзросце ад 40 да 69 гадоў. Каманда спрабавала знайсці пэўныя гены ў чалавечай храмасоме, якія маглі б адказваць за вегетарыянства. І пошукі аказаліся паспяховымі.

«Мы выявілі 3 гены, якія ў значнай ступені звязаныя з вегетарыянствам, і яшчэ 31 ген, які, магчыма, таксама звязаны з ім. Такія вынікі адкрываюць новую тэму для даследаванняў: як звязаныя вегетарыянства і генетыка ў чалавека», — заявіў прафесар Набіль Ясін.

Прафесар адзначыў, што на падставе гэтых даных можна выказаць здагадку, што ў вегетарыянцаў ёсць уласны метабалізм тлушчаў, які ўплывае на працу іх мозгу.

Адна з гіпотэзаў навукоўцаў такая: мяса можа мець кампаненты тлушчу, якія вегетарыянцы здольныя сінтэзаваць эндагенна (самастойна), аднак іншым людзям для гэтага трэба харчавацца мясной прадукцыяй.

«Мы спадзяёмся, што гэта праца стане стымулам для наступных даследаванняў у галіне генетыкі і фізіялогіі вегетарыянства. Атрыманыя веды могуць дазволіць нам распрацоўваць больш індывідуальныя дыетычныя рэкамендацыі і, магчыма, стварыць больш якасныя прадукты, якія замяняюць мяса», — падзяліўся сваімі думкамі Ясін.

Чытайце таксама:

«Гэта, натуральна, не суперфуд». Чым карысная і шкодная бульба і як часта яе есці?

«Усе прыходзілі на пах і частаваліся». Што адбываецца з веганскімі крамамі і кафэ ў Мінску

У лідарах — кавярні і пончыкавыя. Якія франшызы папулярныя ў Беларусі

Як аптымізаваць свой біялагічны гадзіннік, каб не паўнець

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0