У Беларусі праходзіць рэгістрацыю расійская вакцына супраць віруса пандэмічнага грыпу, паведамілі ў прэс‑службе Міністэрства аховы здароўя.

Пасля таго як вакцына пройдзе рэгістрацыю, яна паступіць у Беларусь, гэта павінна адбыцца ў бліжэйшы час.

Будзе закуплена 1 млн. доз вакцыны. Прышчэпкі атрымаюць 500 тыс. чалавек. Гэта звязана з тым, што прышчэпка супраць пандэмічнага грыпу ўводзіцца двухразова. У першую чаргу імунізацыю пройдуць медработнікі, спецыялісты жыллёва‑камунальных службаў, МНС, МУС.

Дадаткова закупіць вакцыну супраць грыпу A/H1N1 мае намер прадпрыемства «Белфармацыя». Прышчапіцца ёю беларусы змогуць за асабістыя сродкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?