Прагноз надвор’я ў Беларусі на 15—17 снежня.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 15 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы, днём месцамі па паўднёвай палове слабы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра: на працягу сутак мінус 10—16°C, па паўднёва‑заходняй палове мінус 5—9°C, ноччу па Віцебскай і Магілёўскай абласцях пры праясненнях да мінус 17—22°C.
У Мінску 15 снежня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай слабы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра: ноччу і раніцай мінус 10—12°С,
цягам дня паніжэнне да мінус 14—15°С.
У наступныя двое сутак, 16 і 17 снежня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. 16 снежня без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 13—20°С, па паўночным усходзе месцамі да мінус 22—27°С, днём мінус 11—18°С; у паўднёва‑заходніх раёнах ноччу мінус 8—12°С, днём мінус 6—10°С. 17 снежня без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра:
ноччу мінус 13—20°С, па паўночным усходзе месцамі да мінус 22—27°С, днём ад мінус 10°С па паўднёвым захадзе да мінус 18°С па паўночным усходзе.
У Мінску 16 снежня пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с. Далейшае ўзмацненне маразоў. Тэмпература паветра: ноччу мінус 17—19°С, днём мінус 13—15°С.