Сяргей Аўтуховіч аднавіў сваю актыўнасць пасля палітычных сутак на Акрэсціна. 

Чытайце таксама: Ябацька лейтэнанта Шміта. Шматразова судзімы рэцыдывіст выдаў сябе за ветэрана спецназа і дарос да міністэрскага ўзроўню РАССЛЕДАВАННЕ

Ябацькі ў шоку. На Акрэсціна адправілі намесніка Паўлічэнкі ў асацыяцыі ветэранаў спецназа «Честь»

Выглядае, што Аўтуховіч, які называе сябе Заслаўскім, каб схаваць крымінальнае мінулае, пачаў арыентавацца на расійскі рынак. 

У ягоным інстаграме апублікавана відэа, як ён атрымлівае ордэн «Гонар і абавязак» ад расійскага Саюза дэсантнікаў. Уручэнне адбывалася ў Катыні — месцы расстрэлу афіцэраў польскага войска савецкімі карнымі органамі. 

Скрыншот з інстаграма Сяргея Аўтуховіча

Скрыншот з інстаграма Сяргея Аўтуховіча

«Быў агаломшаны яго спартовымі вынікамі. Вышэйшая ўзнагарода Міжнароднага саюза дэсантнікаў (пра ордэн — НН). Ім узнагароджваюцца сілавыя структуры, значныя людзі […]», — выступае Валерый Седзюкоў, які на сайце расійскага Саюза дэсантнікаў пазначаны як член кантрольна-рэвізійнай камісіі Міжнароднага саюза дэсантнікаў і кіраўнік філіяла ў Беларусі. 

Як тлумачыць сам Заслаўскі-Аўтуховіч, яго ўзнагародзілі «за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні і забеспячэнні баяздольнасці ваенна-дэсантных войскаў Расійскай Федэрацыі, з'яднанні дэсантнага братэрства». Дэталі не тлумачацца. 

Тым часам у апісанні ордэна гаворыцца, што ім могуць быць узнагароджаныя адстаўнікі паветрана-дэсантных і аэрамабільных войскаў, войскаў спецыяльнага прызначэння і марской пяхоты. 

Сяргей Заслаўскі ніколі не служыў у войску, а ягоныя адносіны з сілавікамі да ўзлёту ў 2020-м мелі выключна вымушаны характар як адносіны падсуднага і канваіраў. 

Чытайце таксама:

Сіманьян прапанавала зладзіць над Сібір'ю ядзерны выбух, каб вярнуцца ў «ліхія 90-я»

У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў

У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
52
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2