«Мы вернемся ў які-небудзь такі 93-ці год — з праваднымі тэлефонамі. Цудоўна ж жылі…

Я забараняю сваім дзецям мець гаджэты, тады мне не давядзецца тлумачыць, чаму ва ўсіх ёсць гаджэты, а ў іх — не», — заявіла галоўная рэдактарка Russia Today у сваёй перадачы Ч.Т.Д.

Трэба адзначыць, што звычайна ў рыторыцы расійскіх (і лукашэнкаўскіх таксама) прапагандыстаў «ліхія 1990-я» падаюцца як выключна негатыўны перыяд гісторыі, калі ўсё катастрафічна абрынулася і толькі прыход да ўлады мудрых, нязменных дзесяцігоддзямі аўтарытарных кіраўнікоў адвёў краіны ад прорвы, а народы «падняў з каленяў». У Сіманьян жа гэты самы перыяд нечакана ўсплыў у якасці «залатога веку». 

Чытайце таксама:

У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў

У Мінску праходзяць здымкі серыяла пра расійскіх прапагандыстаў, куды шукалі двайнікоў Ціханоўскай і Лукашэнкі 

Траім расійскім прапагандыстам падкінулі пад дзверы свіныя галовы

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
27
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8