Ілюстрацыйная выява. Фота: Contributor Getty Images

Ілюстрацыйная выява. Фота: Contributor Getty Images

Расійскія прапагандысцкія каналы пачалі люта крытыкаваць яшчэ нядаўна свяшчэнны сімвал — літару Z, якую з пачатку вайны ў Расіі малявалі літаральна паўсюль (і не толькі ў Расіі).

Усё пачалося з публікацыі ў канале шавіністычнага расійскага ідэолага Аляксандра Дугіна, дзе той сказаў пра літару Z, што гэта «кепскі сімвал і піяраўская падробка», які «нічога не значыць».

Гэтую хвалю крытыкі адразу ж падхапілі і іншыя расійскія прапагандысцкія медыя, некаторыя з іх нават і не саромеліся ў сваіх выразах.

«Z — гэта як унітаз. Давайце нашываць сабе на шаўроны ўнітазы і паміраць за іх. Нават больш сэнсу будзе», — напісаў канал Alex Parker Returns.

Тыя прапагандысцкія рэсурсы, якія падтрымалі Дугіна, у сваіх публікацыях адзначалі, што літары Z i V сведчаць аб паразе і ганебным стане рускай арміі альбо нават асацыююцца з ініцыяламі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Быў і каментар, дзе літара Z называлася «свастыкай для нікчэмнасцяў і імпатэнтаў».

Аднак знайшліся і тыя, каму не спадабаліся аргументы Дугіна. Адны заявілі, што літара Z добрая, бо «пайшла ад народа, а не ад паліттэхнолагаў». Другім не спадабалася ідэя заўсёды паміраць то за «Святую Русь», то за якія-небудзь іншыя сімвалы. А трэцім Z падабаецца, бо падобныя сімвалы можна ўжываць у выбарчых кампаніях.

Чытайце таксама:

У галоўнага маскоўскага Z-патрыёта знайшлася кватэра ў Іспаніі. Дапамогу ў пошуках аказаў сабака сям'і

«Уся гэта вайна нам нах** не патрэбна». Cмерць Прыгожына адбілася на настроях беларускіх і расійскіх прапагандыстаў

У Расіі задумалі айчынную версію відэагульні The Sims 4. Са скрэпамі 

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
119
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?