Рэндар УКБ Цэнтральнага раёна

Рэндар УКБ Цэнтральнага раёна

Кінатэатр «Масква» чакае капітальны рамонт. Гэта культурная ўстанова на праспекце Пераможцаў адкрылася ў верасні 1980 г. У ёй размясціўся першы шырокафарматны кінатэатр у рэспубліцы, а ў малой зале — Тэатр-студыя кінаакцёра.

Пасля 40-гадовай эксплуатацыі аб'ект займеў патрэбу ў капітальным рамонце. У сувязі з гэтым некалькі гадоў таму Тэатр-студыя кінаакцёра пераехаў на новую пляцоўку на праспекце Машэрава. А цяпер прыйшоў час абнаўлення «Масквы», пішуць Мінск-навіны.

Рэндар УКБ Цэнтральнага раёна

Рэндар УКБ Цэнтральнага раёна

Як паведаміў заказчык — УКБ Цэнтральнага раёна г. Мінска, — праект рэканструкцыі з капітальным рамонтам прайшоў экспертызу, цяпер ідзе выбар генпадраднай арганізацыі. Пачаць будаўнічыя работы плануецца ў кастрычніку.

Што ж будзе зроблена?

Прадугледжаны дэмантаж дапаможных памяшканняў Тэатра-студыі кінаакцёра (складскіх, адміністрацыйных, грымёрных), размешчаных пад стылабатам будынка, і перапрафіляванне тэатральнай залы пад дэманстрацыю кіно.

Таксама выканаюць узмацненне некаторых апорных канструкцый, заменяць інжынерныя сеткі, дах, вітражы. За кошт рэканструкцыі ўнутранай прасторы колькасць залаў павялічыцца з дзвюх да чатырох, яны будуць разлічаны на 654, 233, 48 і таксама 48 месцаў. Акрамя гэтага, у будынку запланаваны бар, фае, касавы вестыбюль, гардэроб, службовыя памяшканні. Аздабленне ўсіх прастор выканаюць з выкарыстаннем высакаякасных айчынных матэрыялаў.

Рэндар УКБ Цэнтральнага раёна

Рэндар УКБ Цэнтральнага раёна

А вось звыклае аблічча кінатэатра практычна не зменіцца. Па праекце прадугледжана цеплавая рэабілітацыя будынка з вентыляванымі фасадамі. Для вонкавага аздаблення выкарыстаюць керамагранітныя вялікія пліты, якія імітуюць колер і малюнак прыроднага мармуру.

Рэндар УКБ Цэнтральнага раёна

Рэндар УКБ Цэнтральнага раёна

Абновяць і ўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі: адрамантуюць фантаны, тратуарнае і пліткавае пакрыццё, зробяць новыя лесвіцы замест дэмантаваных, паставяць новыя малыя архітэктурныя формы, зробяць кветнік і высадзяць кусты.

Чытайце таксама:

«На іншым беразе» ў Мінску папулярнейшы за «Барбі» і «Опенгеймера» — Кінавідэапракат

89-гадовая Сафі Ларэн перанесла экстранную аперацыю пасля падзення ў ваннай

У Осла з поспехам прайшлі дні беларускага кіно ФОТА

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0