На гэтым тыдні ў сталіцы Нарвегіі прайшлі дні беларускага кіно. Гледачам паказалі чатыры стужкі: «Вакол Беларусі на веласіпедах з маторамі», «Лета 1989», «Белсат. Місія Свабода» і «Цела Хана».

Большую частку гледачоў на сеансах склалі нарвежцы. «Веласіпеды» аказаліся надзвычай папулярныя: на першы сеанс усім не хапіла квіткоў, таму кінатэатр вырашыў паказаць фільм яшчэ раз.

Гледачы адзначылі, што ім цікавая Беларусь, і палітычная сітуацыя ім зразумелая. У той жа час нарвежцам хацелася паглядзець нешта, дзе не толькі пакуты і сум.

Дні кіно ладзяцца ўжо трэці год запар, і з кожным годам яны набіраюць большую папулярнасць.

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0