Дзмітрый Сыты, новы ўладальнік афрыканскай бізнэс-імперыі памерлага кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, стаіць сярод дэпутатаў Нацыянальнага сходу Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (ЦАР). Фота: AFP / Getty Images

Дзмітрый Сыты, новы ўладальнік афрыканскай бізнэс-імперыі памерлага кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, стаіць сярод дэпутатаў Нацыянальнага сходу Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (ЦАР). Фота: AFP / Getty Images

Паводле адразу некалькіх крыніц выдання The Wall Street Journal, новым уладальнікам афрыканскага бізнэсу памерлага кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына стаў 34-гадовы дырэктар «Рускага дома» ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы (ЦАР) Дзмітрый Сыты. 

Крыніцы перадаюць, што ён пазнаёміўся з Прыгожыным яшчэ ў 2018 годзе, калі адправіўся ў ЦАР у якасці перакладчыка. Перад гэтым Сыты скончыў прэстыжную бізнэс-школу ў Парыжы, дзе навучыўся свабодна размаўляць на французскай, іспанскай і англійскай мовах.

Тады Прыгожын даверыў Сытаму каардынаваць невайсковыя аперацыі «Вагнера» ў Афрыцы і арганізоўваць адтуль экспарт карысных выкапняў і сыравіны, чым ён, нягледзячы на павышэнне пасля смерці Прыгожына, і працягнуў займацца далей.

«У гэты момант Дзмітрый Сыты курыруе сетку афрыканскіх падстаўных кампаній па вывазе золата, алмазаў, піламатэрыялаў і іншай сыравіны з ЦАР. Таксама ён кіруе шматлікімі вагнераўскімі медыя, якія распаўсюджваюць у Афрыцы антызаходнюю і пракрамлёўскую прапаганду.

Акрамя ЦАР, Дзмітрыя Сытага часта заўважаюць у такіх краінах, як Нігер, Камерун, Чад, Судан і іншыя», — піша выданне The Wall Street Journal са спасылкай на былых вагнераўцаў і мясцовых палітыкаў.

Праз сваю дзейнасць і прамыя сувязі з «Вагнерам» Дзмітрый Сыты быў унесены ў чорны санкцыйны ліст Міністэрства фінансаў ЗША. 

Крыніцы выдання таксама адзначылі, што Сыты ў ЦАР жыве ў былым прэзідэнцкім асабняку пад аховай вагнераўцаў, наведвае самыя раскошныя рэстараны, ездзіць без дзяржнумароў, а таксама карыстаецца шырокай грамадскай падтрымкай з-за гісторыі з замахам на яго нібыта з боку Францыі.

«Сыты страціў некалькі пальцаў на правай руцэ пасля выбуху бомбы, якая знаходзілася ў дасланым яму лісце. Ён адразу стаў казаць, што за замахам нібыта стаіць Францыя, што прынесла яму славу і папулярнасць сярод мясцовага насельніцтва з-за антыфранцузскага настрою ў грамадстве», — распавядае The Wall Street Journal.

Дзмітрый Сыты ў бальніцы пасля няўдалага замаху нібыта з боку Францыі. Фота: The Wall Street Journal

Дзмітрый Сыты ў бальніцы пасля няўдалага замаху нібыта з боку Францыі. Фота: The Wall Street Journal

Людзі на вуліцах Бангі (сталіца ЦАР) у футболках з тварам Дзмітрыя Сытага. Фота: Info Ti Kodrô

Людзі на вуліцах Бангі (сталіца ЦАР) у футболках з тварам Дзмітрыя Сытага. Фота: Info Ti Kodrô

Кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын месяц таму загінуў у авіякатастрофе. Спадчыну яго бізнэс-імперыі цяпер актыўна дзеляць не толькі прадстаўнікі Крамля, але, паводле крыніц, і давераныя асобы рэжыму Лукашэнкі.

Самі ж вагнераўцы ўсё яшчэ застаюцца ў Афрыцы, у тым ліку і ў ЦАР, дзе працягваюць праводзіць аперацыі па арганізацыі дзяржаўных пераваротаў з заменай мясцовага канстытуцыйнага ладу на прарасійскія рэжымы, а таксама здабываць там грошы і карысныя выкапні для патрэб Крамля.

Чытайце таксама:

Пяскоў заявіў, што расійская дзяржава не фінансавала ПВК «Вагнер». Пуцін раней гаварыў зусім іншае

Больш за палову лагера ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі дэмантавалі — Беларускі Гаюн

У Малі разбіўся магчыма беларускі самалёт, у якім маглі быць вагнераўцы. Расказваем, што вядома на гэты момант

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
39