У лагеры ПВК «Вагнер» у вёсцы Цэль пад Асіповічамі працягваецца актыўны дэмантаж намётаў, які пачаўся яшчэ 28 ліпеня. На пачатак дэмантажу лагер налічваў каля 292 намётаў (уключаючы для гаспадарчых патрэб), а на гэты момант разабрана ўжо больш за 160 адзінак, гэта значыць 55%, паведамляе «Беларускі Гаюн».

З моманту апошніх спадарожнікавых здымкаў, зробленых 23 жніўня, дэмантавалі яшчэ больш за 60 адзінак — найбольш актыўны перыяд дэмантажу прыйшоўся на канец жніўня.

Цяпер лагер ПВК «Вагнер» налічвае каля 130 намётаў — гэта значыць 45% ад першапачатковай колькасці. Яшчэ ў самым пачатку, у чэрвені, заяўлялася, што наймітаў у Беларусі будзе 8 000, а то і 10 000 — адпаведна, і лагер будаваўся з разліку на 8 000 чалавек.

Лагічная выснова, як піша «Беларускі Гаюн», што ў лагеры пад Асіповічамі дэмантуюць «лішнія» палаткі, якія аказаліся непатрэбныя, таму што прыехала менш наймітаў, чым чакалася. Акрамя таго, частку наймітаў цалкам імаверна могуць перасяліць у казармы, якія размешчаныя ў вёсцы Цэль і іншых лакацыях у раёне Асіповічаў.

Чытайце таксама:

Лагер вагнераўцаў пад Асіповічамі дэмантуюць

У раёне лагера ПВК «Вагнер» каля Асіповічаў перабоі з інтэрнэтам — Беларускі Гаюн

ПВК «Вагнер» прапануе наймітам шукаць іншую працу — Важные истории

«Гэта павінна быць аплачана Беларусі». Польшча гатова адкрыць пункты пропуску, калі Лукашэнка пойдзе на саступкі

Адыход тэмы ПВК «Вагнер» на другі план не азначае, што пра яе забыліся ў Польшчы — дарадца Дуды

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
7