Ілюстрацыйнае фота. Shannon Fagan / Getty Images

Ілюстрацыйнае фота. Shannon Fagan / Getty Images

Жанчына пад псеўданімам Гуань Юэ прыдумала маштабную ашуканскую схему амаль на $7 мільёнаў. На забаўны выпадак звярнуў увагу devby.io.

Жанчына ўладкоўвалася на працу ў адно месца і дасылала ў працоўныя чаты фота з гутарак у іншых фірмах, сцвярджаючы, што сустракаецца з кліентамі. Атрымліваючы ўсё больш прапаноў па працы, частку з іх перадавала свайму сябру, які плаціў за паслугі камісійныя.

Ахвярамі ашуканцаў аказаліся сотні кампаній. У студзені паліцыя раскрыла схему зламыснікаў.

Да паліцэйскіх звярнуўся генеральны дырэктар IT-кампаніі, які даведаўся, што адзін з яго супрацоўнікаў адначасова працуе ў іншым месцы. Ён наняў каманду прадаўцоў з васьмі чалавек, аднак пасля трох месяцаў выпрабавальнага тэрміну каманда так і не змагла дамагчыся вынікаў.

Гендырэктар звольніў іх, неўзабаве лідар групы выпадкова падзяліўся ў працоўным чаце фатаграфіяй з іншага месца працы. У выніку па гэтай справе былі арыштаваныя 53 чалавекі.

Працоўнае махлярства стала масавай праблемай у Кітаі. Па розных ацэнках, каля 700-800 груп займаюцца аналагічнымі схемамі.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2