Сёння «Беларускі Гаюн» паведамляў, што на аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам у 20:55 прызямліўся вайскова-транспартны самалёт Іл-76 ПКС РФ. Гэта першы прылёт гэтага самалёта ў Мачулішчы за апошні месяц. 

Гэтыя падзеі могуць быць непасрэдна звязаныя з аварыяй бізнэс-джэта «Эмбраер» у небе над Цвярской вобласцю Расіі. На яго борце, як мяркуецца, знаходзіўся ўладальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын з іншымі кіраўнікамі гэтай узброенай групоўкі.

Калі вы назіраеце важнае і цікавае, асабліва ў раёнах размяшчэння вагнераўцаў у Беларусі, дасылайце інфармацыю рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ @nn_editor ці на [email protected] 

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце таксама:

Тэлеграм-канал Grey Zone, набліжаны да «Вагнера», пацвердзіў гібель Прыгожына 

Побач з месцам падзення самалёта Прыгожына стаяла чатыры дывізіёны С-300 — The Moscow Times

«Пачынаецца «смутны час» са шматлікімі смярцямі». Падаляк пракаментаваў меркаваную смерць Прыгожына

«Усё нармальна, ляцім на гастролі ў Мінск». Навіна аб смерці Прыгожына ўзарвала байнэт і не толькі

Сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыцца і Яўген Прыгожын — Расавіяцыя

У Цвярской вобласці Расіі ўпаў бізнэс-джэт «Эмбраер», усе загінулі. Ён належыць Прыгожыну

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0