Марцін Пшыдач. Скрыншот трансляцыі

Марцін Пшыдач. Скрыншот трансляцыі

Польскі бок сочыць за сітуацыяй і гатовы распачаць патрэбныя крокі ў выпадку неабходнасці. Пра гэта ў эфіры Польскага радыё распавёў кіраўнік бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач, паведамляе Reform.by.

«Нельга ніякім чынам недаацэньваць таго, што адбываецца ў Беларусі і ў Расіі. І гэтая смерць некалькіх камандзіраў у цэлым не вырашае праблему, а яшчэ больш ускладняе. Могуць пачацца розныя ўнутраныя [рухі], ужо пачынаюцца нейкія ўнутраныя рухі, рост напружання», — сказаў ён.

З ягоных слоў, вагнераўцы не сыходзяць з парадку дня, нават калі прадстаўнікі польскіх уладаў кажуць пра ПВК апошнім часам не так часта.

«Пэўнага роду нестабільнасць, хутчэй, нарастае, чым спадае. Па-другое, палітыка Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ніякім чынам не змянілася.

Тое, што мы апошнія пару дзён не казалі пра гэта так часта, не азначае, што там не вядзецца розная падрыхтоўка, планы, аналізы. Мы ў вельмі далікатным перыядзе, далікатным у кожнай дэмакратыі: заўсёды перыяд выбарчай кампаніі і перыяд пасля яе, фарміраванне ўрада — гэта пэўны момант нестабільнасці. Але мы, як Польшча, аналізуем гэтую сітуацыю, глядзім, назіраем, мы гатовыя і ўпэўненыя ў тым, што зможам адрэагаваць на розныя пагрозы», — сказаў ён.

У канцы жніўня міністры ўнутраных спраў Польшчы, Літвы і Латвіі ўзгаднілі механізмы закрыцця мяжы з Беларуссю на фоне з'яўлення групы «Вагнер» у нашай краіне. Аўтамабільныя і чыгуначныя пункты пропуску могуць быць зачыненыя ў выпадку ўзброенага інцыдэнту на мяжы або спробы масавага прарыву мігрантаў.

Чытайце таксама:

Наўседа наведаў літоўска-беларускую мяжу: «сітуацыя з непрадказальным суседам застаецца напружанай»

Літва назвала яшчэ пераходы, якія могуць закрыць, і два крытэры, па якіх цалкам закрыюць мяжу ЕС з Беларуссю

Закрыцця граніц пакуль не будзе, канфрантацыя спала. Спыталі ў экспертаў, ці можна гаварыць пра пачатак адлігі паміж Мінскам і ЕС

Наўседа: Поўнае закрыццё межаў губляе актуальнасць

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1