Святлана Ціханоўская яшчэ раз адзначыла, што не варта ставіць знак роўнасці паміж беларусамі і расіянамі, бо гэта ўдарыць у першую чаргу па дэмакратычна настроеных беларусаў і дапаможа пуцінскай і лукашэнкаўскай прапагандзе.

У сваю чаргу, Арнольдас Абрамавічус запэўніў, што Літва працягне прымаць дакументы на выдачу ДНЖ беларусам нават з пратэрмінаванымі пашпартамі, і разглядацца ўсе выпадкі будуць індывідуальна. Дзеці ж, якія нарадзіліся ў Літве, змогуць атрымліваць пашпарты іншаземцаў.

У наступным месяцы, магчыма, адбудзецца працоўная сустрэча паміж прадстаўнікамі Офіса Ціханоўскай і МУС Літвы, на парадку дня якой будзе абмеркаванне новых наступстваў закона Лукашэнкі і пакрокавага іх вырашэння.

Гаварылі і пра пашпарт новай Беларусі. Ціханоўская папрасіла падтрымаць праект на ўсіх магчымых этапах.

Таксама яна звярнула ўвагу на неабходнасць выдачы віз тым, хто знаходзіцца ў Беларусі, і прапанавала разгледзець магчымасць прадоўжыць тэрміны выдачы гуманітарных дазволаў на жыхарства да 3 гадоў і працягнуць тэрмін дзеяння пашпарта іншаземца для тых, хто не можа атрымаць пашпарт сваёй краіны. Гэтае пытанне можа быць абмеркавана на восеньскай сесіі ў Сейме.

Чытайце таксама:

Аляксандр Мілінкевіч стаў пазаштатным дарадцам Ціханоўскай

«Трэба паглядзець, якія будуць практычныя наступствы». З'явілася рэакцыя Еўрасаюза адносна беларускіх праблем з пашпартамі

Каманда Ціханоўскай у «пастаянным кантакце» з урадамі краін, дзе жывуць беларусы — Рыхтэр

Вячорка раскрыў верагодныя тэрміны пачатку выдачы альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў і назваў колькасць краін, ужо гатовых іх прызнаць

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0