Крысціна Рыхтэр. Фота: ОСЦ

Крысціна Рыхтэр. Фота: ОСЦ

У святле «пашпартнага ўказа» каманда Ціханоўскай «у пастаянным кантакце» з урадамі краін, дзе знаходзяцца беларусы.

«Мы разглядаем некалькі варыянтаў, уключаючы пашпарты замежнікаў у Польшчы і Літве, а таксама вядзем перамовы наконт «пашпарта новай Беларусі». <…> Мы развіваем некалькі напрамкаў і робім усё, каб вырашэнне праблемы знайшлося як мага хутчэй», — паведаміла «Позірку» дарадца Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр.

Рыхтэр параіла беларусам, што цяпер знаходзяцца ў Літве ці Польшчы, тэрмін дзеяння пашпартоў якіх заканчваецца ў найбліжэйшы час, падаць у адпаведныя службы гэтых краін заяву на атрыманне пашпарта замежніка. 

«Гэта праязны дакумент, які дазволіць атрымліваць візы і падарожнічаць», — падкрэсліла дарадца Ціханоўскай.

Раней галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка выказаў спадзеў на тое, што першыя альтэрнатыўныя пашпарты будуць выдадзеныя ўжо на пачатку наступнага года.

Чытайце таксама:

Польскі дэпутат: Абавязкова знойдзецца рашэнне, каб беларусы маглі заставацца ў Польшчы

Вячорка раскрыў верагодныя тэрміны пачатку выдачы альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў і назваў колькасць краін, ужо гатовых іх прызнаць

«Бальшыня беларусаў, якія тут жывуць і працуюць, маюць магчымасць вярнуцца». Літоўскія ўлады пракаментавалі беларускія пашпартныя праблемы

Заканчваецца беларускі пашпарт. І што цяпер рабіць? Парады адваката

Стрыжак: Прыедуць мяняць пашпарт і зусім нечакана трапяць у СІЗА

«Я плачу, муж праклінае ўладу». Беларусы расказваюць, з якімі праблемамі сутыкнуліся пасля новага ўказа Лукашэнкі

МЗС: Пасольствы і консульствы больш не будуць выдаваць пашпарты і ID-карты, але ранейшыя звароты будуць разгледжаныя

Без дзейнага пашпарта знаходжанне беларусаў за мяжой стане незаконным. Вось што можна зрабіць з гэтым тым, хто жыве ў Польшчы ці Літве

Беларусы больш не змогуць замяняць пашпарты ў консульствах, а даверанасці, аформленыя за мяжой, перастануць прызнавацца — новы ўказ

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0