Фота: Vladimir Alexandrov/Anadolu Agency via Getty Images

Фота: Vladimir Alexandrov/Anadolu Agency via Getty Images

Лукашэнка, паводле паведамлення ягонай прэс-службы, сказаў наступнае:

«Калі прама адказваць на гэтае пытанне: я і не павінен забяспечваць бяспеку Прыгожына. Гэта па-першае. Па-другое, ніколі ў такім ключы размова і не ішла. А па-трэцяе, запомніце: па бяспецы мы двойчы падыходзілі да гэтага.

Першы раз, калі я яму тэлефанаваў і ішлі перамовы, калі яны маршам ішлі на Маскву. Я яму кажу: «Жэня, ты разумееш, ты загубіш людзей і сам загінеш?» У запале гэты чалавек (толькі з фронту): «Чорт з ім, загіну!»

Я яму кажу: «Жэня, я зараз табе вышлю вяроўку і кавалак мыла». — «Не, не, не. Я так не хачу. Я героем загіну». Вось першая размова ішла.

Другі раз, калі ён прыязджаў да мяне з Дзімам Уткіным. Я катэгарычна іх абодвух папярэдзіў: «Хлопцы, глядзіце».

Увогуле самі згадкі пра гарантыі бяспекі Прыгожыну Лукашэнку абураюць:

«Прычым тут Лукашэнка? Як ён мог у Афрыцы (а Прыгожын ляцеў з Афрыкі) забяспечыць яму бяспеку? А потым ён прызямліўся ў Маскве і паляцеў у Піцер. Як я мог яму гарантаваць гэтую бяспеку? Таму гэта пытанні не да мяне. Тым больш такой размовы ніколі не было — гарантаваць бяспеку на чужой тэрыторыі».

Нагадаем, што 27 чэрвеня, неўзабаве пасля заканчэння мяцяжу Прыгожына, Аляксандр Лукашэнка сваім сілавікам расказваў пра сваю ролю ў яго спыненні і заявіў, што даў кіраўніку «Вагнера» гарантыі бяспекі, што яго нібыта «мачыць» не будуць.

23 жніўня Яўген Прыгожын загінуў у авіякатастрофе.

Таксама Лукашэнка выказаўся адносна таго, што цяпер мае быць з вагнераўцамі ў Беларусі (нагадаем, учоры з'явіліся спадарожнікавыя здымкі, на якіх бачна, што частку намётаў пад Асіповічамі згарнулі):

«Вагнер» жыў, «Вагнер» жыве і «Вагнер» будзе жыць у Беларусі, як бы камусьці гэтага ні не хацелася. Мы яшчэ з Прыгожыным выбудавалі сістэму, як будзе ў нас размяшчацца «Вагнер». І гэтыя здымкі з космасу, што мы нешта дэмантуем

Чаму мы лішнія палаткі прыбіраем — столькі не трэба. Тут застаецца ядро, хтосьці з'ехаў у адпачынак, хтосьці наогул вырашыў жыць убаку, але тэлефоны, адрасы, паролі, яўкі ў гэтым ядры вядомыя.

Цягам некалькіх дзён усе будуць тут, да 10 тысяч чалавек. Цяпер няма неабходнасці іх тут трымаць. Таму нікуды яны не бягуць. Столькі, колькі нам трэба і гэтаму падраздзяленню, яны будуць у нас жыць і працаваць».

Чытайце таксама:

У Крамлі адказалі, ці пойдзе Пуцін на пахаванне Прыгожына

«Чалавек складанага лёсу, і памылкі ў яго былі сур'ёзныя ў жыцці». Пуцін выказаў шматслоўныя спачуванні сям'і Прыгожына

Раней «на іх драчылі», а «цяпер нашы ССА абклалі гэты лагер з усіх бакоў». Беларускія афіцэры расказалі пра апошнія навіны вакол «Вагнера»

«Уся гэта вайна нам нах** не патрэбна». Смерць Прыгожына адбілася на настроях беларускіх і расійскіх прапагандыстаў

«Пуцін не даруе». Аналітыкі пра інцыдэнт з Прыгожыным і будучыню вагнераўцаў у Беларусі

«Было адчуванне, што пасля бунту ён дрэнна скончыць». Блізкія да Крамля крыніцы — пра магчымую гібель Прыгожына 

Вось чаго вартыя гарантыі бяспекі, дадзеныя Лукашэнкам — Ціханоўская

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?