Пуцін выказаў спачуванне сем'ям загінулых і згадаў пра сваё ўласнае знаёмства з Прыгожыным:

«Прыгожына я ведаў вельмі даўно, з пачатку 90-х гадоў. Гэта быў чалавек складанага лёсу, і памылкі ў яго былі сур'ёзныя ў жыцці, і дасягаў ён вынікаў патрэбных. І для сябе, і тады, калі я прасіў яго пра гэта для агульнай справы, як вось у гэтыя апошнія месяцы».

Ён назваў Прыгожына «таленавітым бізнэсменам», які працаваў і за межамі Расіі, у прыватнасці ў Афрыцы:

«Займаўся там нафтай, газам, каштоўнымі металамі і камянямі. Вось ён учора толькі, наколькі мне стала вядома, вярнуўся з Афрыкі. Сустракаўся тут з некаторымі афіцыйнымі асобамі. Але што абсалютна дакладна, мне пра гэта дакладваў сёння з раніцы кіраўнік Следчага камітэта. Яны пачалі ўжо папярэдняе расследаванне гэтага здарэння».

Адносна ж вагнераўцаў Пуцін сказаў:

«Гэта людзі, якія ўнеслі істотны ўклад у нашу агульную справу барацьбы з неанацысцкім рэжымам ва Украіне. Мы пра гэта памятаем, ведаем і не забудзем».

Чытайце таксама:

З'явілася яшчэ адна версія выбуху ў самалёце Прыгожына 

«За 22 секунды борт упаў на 2,5 кіламетра». Flightradar24 апублікаваў дакладны графік падзення самалёта Прыгожына

«Уся гэта вайна нам нах** не патрэбна». Cмерць Прыгожына адбілася на настроях беларускіх і расійскіх прапагандыстаў

«Пуцін не даруе». Аналітыкі пра інцыдэнт з Прыгожыным і будучыню вагнераўцаў у Беларусі

«Было адчуванне, што пасля бунту ён дрэнна скончыць». Блізкія да Крамля крыніцы — пра магчымую гібель Прыгожына 

Раней Прыгожын ужо «паміраў» у авіякатастрофе. Тлумачым

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?