Інструктары з ПВК «Вагнер» навучаюць беларускіх вайскоўцаў, 30 ліпеня 2023 года. Фота: Мінабароны Беларусі

Інструктары з ПВК «Вагнер» навучаюць беларускіх вайскоўцаў, 30 ліпеня 2023 года. Фота: Мінабароны Беларусі

«Да 24.06 яны былі ў пашане і многія на іх драчылі — шаўроны, налепкі на чахлы, застаўкі на тэлефон. Потым як бы ўсё, хорам усю атрыбутыку ў маёй часці як мінімум папрыбіралі, недзе старэйшыя афіцэры самі маглі звярнуць увагу: вось, маўляў, тут у цябе неўстаноўленая атрыбутыка, лепш сцяг беларускі прыляпі яшчэ адзін.

Здзьмула з вагняроў флёр геройства.

Цяпер яны ўспрымаюцца як адно са шматлікіх расійскіх спецпадраздзяленняў, якія і так прыязджаюць на сумесныя вучэнні і абмен досведам у Беларусь даволі часта. 

Але тут жа як вецер падзьме. Паступіць каманда — дык усе будзем любіць і сябраваць або ненавідзець і страляць», — сказаў нам адзін з нашых суразмоўцаў. 

«Разумныя людзі ўсё разумеюць, і стаўленне ў іх і да гэтых галаварэзаў, і да іх правадыра адпаведнае. Дурныя — або абажаюць, або нічога кепскага не бачаць.

А што з гэтымі ўсімі наёмнікамі будзе далей, я не ведаю, як па мне, то ПВК ніякай ужо не існуе: частка ў Беларусі, частка ў Афрыцы, частка ў Расіі. Нулявая баяздольнасць. Яны падзеленыя, а іх камандзір пакараны смерцю.

Напэўна, у гэтым і быў план, каб іх біць не пад Масквой, а пакараць смерцю ўсіх камандзіраў каго дзе, паасобку. І гэта мы пра іншых, хто там быў у авангардзе, яшчэ нічога не ведаем. 

ПВК, па сутнасці, больш не існуе: частка, я думаю, пойдзе на кантракт у расійскае Мінабароны, хтосьці на грамадзянку, самых талковых паспрабуюць заахвоціць застацца ў Беларусі на службе Лукашэнку», — выказаў меркаванне іншы афіцэр. 

Інструктары з ПВК «Вагнер» навучаюць беларускіх вайскоўцаў, 30 ліпеня 2023 года. Фота: Мінабароны Беларусі

Інструктары з ПВК «Вагнер» навучаюць беларускіх вайскоўцаў, 30 ліпеня 2023 года. Фота: Мінабароны Беларусі

«Ад старэйшых афіцэраў чуў меркаванне, што ніякага калапсу ўлады ў Расіі не было, што насамрэч Пуцін выбіраў, як вырашыць канфлікт і нічога не страціць, — ні Афрыку, ні вярхоўку сваіх вайскоўцаў, і што мяцеж быў не супраць яго асабіста і яго ўлады, а ў мужыкоў каля яго разышліся погляды адзін на аднаго. І як толькі ён прыдумаў зрабіць базу ў Беларусі, то «Вагнер» перакінулі да нас — і так канфлікт разруліўся. А Лукашэнку ўжо дазволілі абыграць гэта, як яму падабаецца. 

Нашы ССА [сілы спецаперацый] і спецпадраздзяленні абклалі гэты лагер з усіх бакоў і мянялі адно аднаго, я так разумею, давер да гэтай кампаніі быў нулявы, калі арганізавалі такія захады бяспекі.

А што там будзе далей, трэба троху пачакаць, усё пабачым. Думаю, што калі б была нейкая спроба ўзбухнуць у Беларусі пасля смерці Прыгожына, то мы б іх там паклалі вокам не маргнуўшы, у тым лесе», — дадаў афіцэр з Сіл спецаперацый. 

Клас
33
Панылы сорам
27
Ха-ха
172
Ого
17
Сумна
11
Абуральна
24