Адказваючы на пытанне, Лукашэнка, як заўсёды ў падобных выпадках, адзначыў, што Зяленскі, маўляў, малады і «нявопытны», а таксама намякнуў на ягоную колішнюю «несур'ёзную» прафесію.

Пасля ж нечакана звярнуўся да гісторыі, успомніўшы ўжо даўнія часы, калі ва Украіне быў прэзідэнтам Леанід Кучма. Бо, маўляў, усё пачыналася яшчэ тады. І пры гэтай нагодзе расказаў яўна неверагодную гісторыю, якая прадстаўляла Лукашэнку ледзь не патэнцыйным Піліпам Орлікам нашага часу, то-бок аўтарам украінскай канстытуцыі. Перашкодзіла ж казцы стаць быллю толькі нерашучасць Кучмы.

Паводле версіі Лукашэнкі, аднойчы ўжо пасля таго, як ён правёў канстытуцыйны пераварот і сканцэнтраваў усю ўладу ў Беларусі ў сваіх руках,

сядзелі яны нечага з Кучмам і тагачасным прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным, і Ельцын Лукашэнку раптам папрасіў, каб той дапамог Кучму «зрабіць нармальную канстытуцыю і рэферэндум правесці». Лукашэнка ідэю падхапіў з энтузіязмам:

«Я яму: «Ну, калі сур'ёзна, то я гатовы падключыцца». І мы распрацавалі разам з вашымі спецыялістамі праект канстытуцыі. Ён быў больш, так скажам, дэмакратычны, чым у нас і ў Расіі, але прыкладна нешта падобнае…

Гэтая канстытуцыя была падрыхтаваная, і сацыялагічныя кіеўскія апытанні сведчылі пра тое, — мы гэтага не хавалі, што я быў уцягнуты, — што ўкраінцы за гэта прагаласавалі б. Але час ішоў, ні чарта ні рабілі. Фактычна канстытуцыя гатовая, фактычна прынятая народна… 

На чарговай сустрэчы я Ельцыну кажу: «Ну што, Барыс (тут Лукашэнка прыкметна замяўся, відаць, думаючы, ці называць імя па бацьку на 23 гады старэйшага за яго Ельцына, ці не — і не назваў), не хоча Леанід нічога рабіць па гэтай канстытуцыі». «А чаму?» Кажа: «Рада не зацвердзіць гэту канстытуцыю». А я яму кажу: «Слухай, ты ж яшчэ не ўносіў у Раду. Ну і акрамя таго — якая Рада пойдзе супраць народа? Гэта ж рэферэндум, ты б праз яго правёў, прыняў і ў Раду б паклаў».

Што адказаў на гэта Кучма, Лукашэнка прыдумляць далей не стаў, перайшоўшы да больш сучасных падзей: абмеркавання асобы «нявопытнага», «абсалютна не палітыка» Зяленскага.

Чытайце таксама:

«Ты прыкрый мяне, калі ласка». Лукашэнка пакляўся, што нічога не ведаў пра планы Пуціна напасці на Украіну

Польскі МУС: Лукашэнка паспрабуе ўмяшацца ў выбары ў Польшчы

Лукашэнка даў інтэрв'ю прарасійскай прапагандыстцы з Украіны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?