Фота: Contributor Getty Images

Фота: Contributor Getty Images

Польшча бярэ пад увагу ўсе магчымыя правакацыі, якія можа ўчыніць рэжым Лукашэнкі, асабліва напярэдадні парламенцкіх выбараў восенню. Аб гэтым ў эфіры Polskie Radio заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік.

Паводле яго слоў, Лукашэнка, хутчэй за ўсё, захоча ўмяшацца ў польскія выбары з мэтай дыстабілізацыі сітуацыі ў краіне. 

«Мы пастаянна сочым за сітуацыяй на польска-беларускай мяжы і бярэм пад увагу факт, што Лукашэнка хутчэй за ўсё паспрабуе ўмяшацца ў выбары ў Польшчы і дэстабілізаваць краіну. Для гэтага могуць быць ужытыя любыя правакацыі, як, напрыклад, гэта было з беларускімі верталётамі», — адзначыў намеснік міністра польскага МУС.

Нагадаем, што сам Лукашэнка нядаўна загадаў «звязацца з палякамі», каб абмеркаваць наладжванне адносін. Тыя, дарэчы, ужо адказалі, што падобныя заявы Лукашэнкі з'яўляюцца «пустымі словамі», асабліва калі ў Беларусі велізарная колькасць палітвязняў, а таксама прысутнічаюць вагнераўцы і расійская ядзерная зброя.

Гэта ўсё ў тым ліку адбываецца на фоне магчымага поўнага закрыцця межаў з Беларуссю з боку Польшчы, Літвы і Латвіі, што з'яўляецца адказам на правакацыі рэжыму Лукашэнкі і Расіі на мяжы з Еўрасаюзам.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Польшчы расказаў, што павінен зрабіць Мінск для паляпшэння адносін з Варшавай

Літоўскі дэпутат пра закрыццё двух памежных пераходаў: Гэта сігнал Лукашэнку

У КДБ пачалі выклікаць людзей, якія нядаўна праходзілі польска-беларускую мяжу — крыніцы

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0