Паводле Лукашэнкі, «за некалькі дзён ці за дзень» да поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну Уладзімір Пуцін папрасіў аб прыкрыцці, «калі раптам што здарыцца».

«Ну вы бачылі па тэлевізары яго выступ. Я таксама. Гэта першае. У нас не было ніколі размовы. Вось проста напярэдадні ваенных дзеянняў, што вайна пачнецца. Я вам клянуся, што ў нас не было размовы пра тое, што Расія будзе здзяйсняць нейкія дзеянні супраць Украіны. Адзінае, за некалькі дзён ці там за суткі — я ўжо не памятаю — мы з ім сустракаліся ў яго ў загараднай рэзідэнцыі і абмяркоўвалі сітуацыю, якая склалася».

Паводле Лукашэнкі, Пуцін нібыта нагадаў яму пра саюзніцкія абавязкі, «калі, не дай божа, што здарыцца, і папрасіў: «Ты прыкрый мяне, калі ласка».

«Ён баяўся, хутчэй за ўсё, удару ў спіну з Захаду», — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Польскі МУС: Лукашэнка паспрабуе ўмяшацца ў выбары ў Польшчы

Лукашэнка назваў міністра абароны Кітая «самай медыйнай персонай свету» і наогул не шкадаваў угодлівасці

Лукашэнка даў інтэрв'ю прарасійскай прапагандыстцы з Украіны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?