Фота: Omid Armin / AP

Фота: Omid Armin / AP

Курс турэцкай ліры ўпаў да рэкордна нізкага ўзроўню ў дачыненні да даляра. На міжнародным рынку Форэкс кошт даляра перавысіў раніцай 23 мая адзнаку 20,3 ліры.

Ліра паскорыла зніжэнне на фоне выбараў у Турцыі. Попыт на валюту дасягнуў гістарычнага максімуму за пяць дзён да прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў з-за боязі кампаній і грамадзян наконт аслаблення ліры пасля гэтай падзеі.

У першым туры Рэджэп Таіп Эрдаган атрымаў 49,51% галасоў. Кемаль Кылычдараглу — 44,88%.

Чытайце таксама:

Выбары стагоддзя ў Турцыі: чаму за імі сочыць уся Еўропа

Эрдаган назваў першы тур «святам дэмакратыі» і ўпэўнена сказаў, што пераможа ў другім

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0