Кемаль Кылычдароглу і Рэджэп Таіп Эрдаган пазмагаюцца ў другім туры

Кемаль Кылычдароглу і Рэджэп Таіп Эрдаган пазмагаюцца ў другім туры

Турэцкі лідар адзначыў, што «насуперак спробам уплыву на волю выбаршчыкаў з дапамогай сацсетак, СМІ», народ адстойвае права на свабоднае волевыяўленне, піша Anadolu.

Паводле слоў кіраўніка турэцкай дзяржавы, галасаванне 14 мая стала перамогай 85 млн народа Турцыі і турэцкай дэмакратыі.

«Больш за 27 млн выбаршчыкаў, а менавіта 49.51 працэнта, выказаліся ў падтрымку маёй кандыдатуры, што з'яўляецца вялікім гонарам для мяне. На выбарах у парламент таксама большасць галасоў сабраў Рэспубліканскі альянс, што стала паказчыкам даверу да нас і нашага палітычнага блоку. Выбаршчыкі паказалі, у чым яны бачаць сваю будучыню», — заявіў турэцкі лідар.

Эрдаган падзякаваў кожнаму з 56 млн выбаршчыкаў за ўклад у дэмакратыю.

«Як палітык, які ніколі не адхіляўся ад курсу і волі народа, я паважаю волю выбаршчыкаў Турцыі. Мы поўныя рашучасці працягнуць намаганні і 28 мая даказаць народу сваю адказнасць. Упэўнены, што па выніках галасавання 28 мая мы перавысім паказчыкі выбараў 14 мая, і тым самым даможамся гістарычнага поспеху. Ужо з сённяшняга дня мы пачынаем працу па падрыхтоўцы да галасавання 28 мая ў святле канцэпцыі стагоддзя Турцыі. Мы імкнёмся заручыцца галасамі ўсіх выбаршчыкаў, незалежна ад палітычных поглядаў», — падсумаваў ён.

Чытайце таксама:

У Турцыі будзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў

Выбары стагоддзя ў Турцыі: чаму за імі сочыць уся Еўропа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0