Былому інкасатару «Белгазпрамбанка» і экс-спецназаўцу ў Мінскім гарадскім судзе 16 мая агучылі прысуд — 4 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Вера Галаўкова прызнала Яна вінаватым паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні), паведамляе «Вясна».

Суд над палітвязнем распачаўся 10 мая ў Мінгарсудзе. Вядома, што на судзе Ян сваю віну не прызнаў.

Адзін са сведак на судзе заявіў, што «на яго аказвалі ціск, і ён падпісваў усё, што скажуць». У якасці доказаў віны Яна агучваліся яго прыватныя перапіскі з жонкай, а таксама сябрамі, якія, паводле следства, служаць ва Украіне ў палку Каліноўскага.

Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ян Валер'евіч Папковіч.

Чытайце таксама:

У Мінску судзяць інкасатара. Яго затрымалі за дзень да ад'езду за мяжу

«Адзін з сілавікоў стрэліў у сабаку з аўтамата». Жонка інкасатара «Белгазпрамбанка» — пра затрыманне і допыты мужа

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8