Мужчына звольніўся і збіраўся разам з жонкай і братам Алесем 3 верасня 2022 года з'язджаць у Польшчу, але напярэдадні, 2 верасня 2022 года, быў затрыманы групай «Альфа». Падчас затрымання Яна моцна збілі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку.

Яна паказвалі ў некалькіх сюжэтах БТ, дзе называлі яго наймітам, які збіраўся ехаць на вайну ва Украіну. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні).

Суд над палітвязнем распачынаецца сёння, 10 мая. Справу разглядае суддзя Мінгарсуда Вера Галаўкова.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ян Валер'евіч Папковіч.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
31