«Многія менчукі бывалі ў кавярні «У Дзеда», якая спачатку месцілася ў касах стадыёна «Дынама», а пасля ў арцы таго дома, дзе была кавярня «Мядуха», — нагадвае Лабадзенка. — Каларытны змрочны гаспадар варыў там каву па-бедуінску на пяску. З дэсертаў быў толькі мядовік».

Але вечным нічога не бывае.

«Днямі я заўважыў на Куфры, што прадаецца мэбля з гэтай кавярні. Той, хто бываў там, адразу пазнае гэтыя зялёныя столікі, на якія Дзед забараняў ставіць ноўтбукі і нават класці тэлефоны. Вырашыў набыць, бо кошт прымальны, а я якраз шукаў нешта такое. Ну, і столікі з гісторыяй», — расказвае Глеб.

«Выявілася, што Дзед (Аляксандр Бажко) год таму памёр. Сын спрабаваў займацца кавярняй далей, але праз пару месяцаў яму не працягнулі арэнду. Мэбля і ўсё начынне ляжала ў гаражы, цяпер вось вырашылі прадаць.

Калі што, там яшчэ шмат чаго ёсць — лавы, зэдлікі, барныя крэслы… А наведвальнікі «Старога Менска» будуць цяпер піць каву за столікамі з гісторыяй», — падсумоўвае вядомы журналіст і культурнік.

Чытайце таксама:

Беларус прадаў на аўкцыёне каробку ад цукерак з тых часоў, калі Мінск яшчэ быў Менскам

Скарынаўская бібліятэка ў Лондане алічбоўвае ўнікальны фотаальбом з этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага

Гомельская епархія выкупіла на аўкцыёне дакумент па гісторыі Гомеля XVII стагоддзя

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0