Андрэй Мядзведзеў Андрей Медведев

Андрэй Мядзведзеў

У сярэдзіне студзеня Мядзведзеў перасёк мяжу з Нарвегіяй, дзе папрасіў прытулку.

У снежні Мядзведзеў у інтэрв'ю The Insider расказваў, што яму вядома пра дзесяць выпадкаў, калі вагнераўцы пакаралі смерцю сваіх наймітаў, якія адмовіліся ўдзельнічаць у баявых дзеяннях. Паводле яго, на некалькіх расстрэлах ён прысутнічаў асабіста. Былы зняволены, а пасля «вагнеравец» Яўген Нужын, якога забілі кувалдай, зняўшы гэта на відэа, таксама служыў у падраздзяленні Мядзведзева.

Пасля з'яўлення Мядзведзева ў Нарвегіі спачатку яго хацелі дэпартаваць, але пасля вырашылі гэта не рабіць. Аднак і ціха сядзець у яго не атрымалася.

22 лютага, каля 3:20 ночы Мядзведзеў удзельнічаў у бойцы непадалёк ад аднаго з бараў у цэнтры Осла, пасля чаго супраціўляўся затрыманню і нанёс удары паліцэйскім, сказана ў дакуменце, складзеным пры яго затрыманні.

Акурат па гэтай справе і адбыўся суд. Мядзведзеў быў ім апраўданы па пункце нападу на супрацоўніка паліцыі, але асуджаны да 14 сутак пазбаўлення волі ўмоўна за парушэнне грамадскага парадку і супраціўленне пры арышце.

Калі ў найбліжэйшыя 2 гады былы вагнеравец зробіць рэцыдыў, то яго возьмуць на гэтыя 2 тыдні пад варту.

Чытайце таксама:

Вагнераўца, які ўцёк у Нарвегію і папрасіў там прытулку, арыштавалі за напад на паліцэйскіх

Былы вагнеравец папрасіў прабачэння ва ўкраінцаў

Былы камандзір ПВК «Вагнер» уцёк з Расіі і просіць палітычны прытулак у Нарвегіі

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
10
Ого
10
Сумна
0
Абуральна
0