Міністэрства культуры, інфармацыі, спорту і маладзёжнай палітыкі Кыргызстана яшчэ 23 студзеня звярнулася ў Ленінскі раённы суд Бішкека з іскам аб спыненні дзейнасці ўстановы «Азатык Медыя» як сродку масавай інфармацыі.

У ведамстве заявілі, што «Азатык Медыя» праігнараваў патрабаванне выдаліць відэаматэрыял пра канфлікт, які адбыўся ў верасні 2022 года на кыргызска-таджыкскай мяжы.

У Мінкультуры лічаць, што «дзеянні «Азатык Медыя» супярэчаць патрабаванням закона «Аб сродках масавай інфармацыі», у адпаведнасці з артыкулам 23 якога, не дапускаецца прапаганда вайны, гвалту і жорсткасці, нацыянальнай, рэлігійнай выключнасці і нецярпімасці да іншых народаў і нацый».

16 верасня 2022 года Мінкультуры Кыргызстана канстатавала, што ў адным з відэаматэрыялаў на «Азатык Медыя» «былі выкарыстаныя элементы мовы варожасці, непацверджаная інфармацыя». Патрабаванне выдаліць матэрыял рэдакцыя праігнаравала, пасля чаго рэсурс быў заблакаваны. Пазней паведамлялася аб блакаванні банкаўскіх рахункаў «Азатык Медыя».

Чытайце таксама:

У Маскву на Дзень Перамогі збіраецца толькі адзін кіраўнік замежнай дзяржавы

Кыргызстан экстрадаваў беларуса, які атрымаў статус бежанца ва Украіне

Бакіеў хоча вярнуцца ў Кыргызстан?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6