«Атрымалі выдатны падарунак пад елку ад братняга народа Казахстана: 41 магутны генератар для нашых медыцынскіх устаноў», — гаворыцца ў паведамленні.
Яны будуць перададзеныя ў вобласці, якія знаходзяцца пад атакамі расійскіх агрэсараў, — Мікалаеўскую, Днепрапятроўскую, Харкаўскую.
«Кожны генератар — гэта гарантыя бесперабойнай працы аперацыйных, рэанімацый і кіслародных станцый», — адзначыў міністр аховы здароўя Віктар Ляшко.
Партыя генератараў была дастаўлена дзякуючы працы міжпарламенцкай групы дружбы «Украіна — Казахстан» пад старшынствам дэпутата Сяргея Нагарняка.
Краіны ЕС сёлета перадалі Украіне больш за 1000 электрагенератараў на фоне расійскіх нападаў, накіраваных на аб'екты энергетычнай інфраструктуры.