Дактары патлумачылі ёй, што развілося запаленне брушыны, прымаць рашэнне трэба неадкладна. Маша дала згоду на аперацыю.
Ёй зрабілі лапараскапію з невялікім разрэзам. Гаенне адбываецца нармальна, дрэнажу ўжо няма. Па словах дактароў у медсанчастцы калоніі, усе неабходныя працэдуры і аналізы робяць.
Цяпер Марыя мала есць, бо на гэты момант ежа ў калоніі ёй не падыходзіць. У медсанчастцы паабяцалі скарэктаваць харчаванне.
Маша неаднаразова прасіла, каб усе падрабязнасці аб яе стане і дыягназе паведамілі бацьку.
***
У Марыі дыягнаставалі прабадзенне язвы ў бальніцы хуткай дапамогі. Што гэта значыць? Прабадзенне язвы — утварэнне скразной адтуліны ў сценцы страўніка. Змесціва трапляе ў брушную поласць, і развіваецца запаленне брушыны — перытаніт. Прабадзенне суправаджаецца раптоўным інтэнсіўным («кінжальным») болем у жываце. Перытаніт пагражае жыццю пацыента і патрабуе неадкладнай медыцынскай дапамогі.