Офіс Gazprom Germania ў Берліне
У спіс патрапілі як непасрэдна «Gazprom Germania GmbH», так і яе даччыныя структуры ў ЗША, Вялікабрытаніі, Балгарыі, Румыніі, Польшчы і іншых краінах. З імі забаронена рабіць любыя здзелкі, плацяжы і аперацыі з каштоўнымі паперамі. Таксама ім будзе забаронена заходзіць у расійскія парты.
Апроч таго, санкцыі ўвялі ў дачыненні да польскай кампаніі «EuRoPol GAZ S.A». — уладальніка польскага ўчастка газаправода «Ямал — Еўропа».
Раней Пуцін падпісаў указ «Аб ужыванні спецыяльных эканамічных захадаў у адказ у сувязі з недружалюбнымі дзеяннямі некаторых замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый».





