Паводле яго звестак, у студзені прытулак у Літве папрасілі 8 беларусаў, у лютым — 9, а ў сакавіку — 35.

«Значны рост, але абсалютныя лічбы не такія вялікія, каб можна было казаць пра масавае прыбыццё грамадзян Расіі і Беларусі ў Літву», — сказаў ён у інтэрв'ю LRT. Па словах Любаева, большасць беларусаў кажа, што бяжыць ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«Большая частка беларусаў дэкларуе, што бяжыць ад рэжыму Лукашэнкі, ад рэпрэсій, некаторыя кажуць, што ўдзельнічаюць у дзейнасці апазіцыі. Такіх людзей было нямала ў мінулым і пазамінулым годзе. (…)

З'явіліся маладыя людзі, якія заяўляюць, што бягуць ад прымусовай мабілізацыі, прызыву ў войска, бо не хочуць удзельнічаць у расійскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны», — сказаў кіраўнік САДМ.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0