Цяпер яго судзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Справу разглядала суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Крашкіна. Жонку Ціхана на працэс не пусцілі.
У папраўчую калонію №15 палітвязня перавялі 15 жніўня 2021 года. За сем месяцаў у калоніі яго ўжо двойчы каралі суткамі ў ШІЗА і два разы змяшчалі ў ПКТ. Апошні раз у памяшканне камернага тыпу яго адправілі на 4 месяцы, дзе ён павінен быў знаходзіцца да 14 красавіка.
У выніку Ціхану дадалі сем месяцаў зняволення.
Ціхан Осіпаў — інжынер БНТУ, кіроўца BMW, які ў жніўні 2020 года аказаўся ўдзельнікам падзей, што прывялі да яго арышту і крымінальнага тэрміну. Мінскі гарадскі суд прысудзіў яго да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Хлопца прызналі вінаватым адразу па трох артыкулах КК: замах на забойства вайскоўцаў (ч. 1 арт. 14 і 362), удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), загадзя ілжывы данос (ч. 1 арт. 400).
Падтрымайце Ціхана: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Ціхан Сяргеевіч Осіпаў.