Фоты: праўладныя каналы

Фоты: праўладныя каналы

Заяўлялася, што гэта акцыя ў падтрымку ўкраінскага народа, але потым Азаронак агучыў, што людзі прыйшлі выказацца «супраць нацыcцкай улады ва Украіне». Некаторыя трымалі ў руках плакаты з перакрэсленай абрэвіятурай НАТА і фота дзяцей Данбаса. Таксама былі сцягі ліберальна-дэмакратычнай і камуністычнай партый.

З вядомых праўладных персон на пікеце заўважаныя дэпутат Алег Гайдукевіч і Юрый Васкрасенскі ў вайсковай куртцы. 

Пад агароджу амбасады пад'ехаў бульдозер з бульбай у каўшы як адказ на «30 срэбранікаў» ад украінскага галоўнага памежніка. Іх уручылі для старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Анатоля Лапо за тое, што з беларускай тэрыторыі расійскія войскі ўвайшлі ва Украіну.

Учора, нагадаем, 11 супрацоўнікаў беларускай амбасады пакінулі Украіну.

Усе беларускія дыпламаты пакінулі Украіну

Беларускаму паслу ва Украіне перадалі 30 сярэбранікаў ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0