Пасол ФРГ ва Украіне Анка Фельдхузен лічыць малаверагоднай буйнамаштабную ваенную аперацыю Расіі супраць Украіны. «Выразныя словы еўрапейскіх палітыкаў і своечасовая каардынацыя паслалі правільныя сігналы ў напрамку Масквы. За апошнія тыдні мы таксама не бачым значнага нарошчвання войскаў на мяжы Расіі з Украінай. Таму я лічу малаверагоднай магчымасць маштабнага нападу з боку Расіі», — напісала Фельдхузен у апублікаваным у чацвер электронным пасланні грамадзянам Нямеччыны, якія пражываюць ва Украіне.

Нямецкі пасол у той жа час падкрэсліла, што гэтак жа, як і партнёры, яна з усёй сур'ёзнасцю ставіцца да дзеянняў Расіі.

«У гэтай сітуацыі важна праяўляць спакой, разважлівасць і пільнасць», — сказала яна, адзначыўшы, што менавіта гэта і дэманструе федэральны ўрад.

Ужо на працягу многіх тыдняў узмацняюцца асцярогі з нагоды таго, што Расіся, магчыма, рыхтуецца да ўварвання на тэрыторыю Украіны. ЕС і НАТА прыгразілі Маскве самымі жорсткімі санкцыямі на такі выпадак. Расія зняпраўджвае абвінавачванні ў падрыхтоўцы да вайны і са свайго боку абвінавачвае Захад ва ўзбраенні Украіны і правядзенні манеўраў каля расійскіх межаў.

Генеральны сакратар NATO заклікаў Расію адвесці войскі ад мяжы з Украінай

Расія выставіла ўмовы NATO і ЗША па гарантыях бяспекі

Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0