Праваабаронцам стала вядома пра затрыманні сёння ноччу на фэсце «Аршанская бітва», які ладзіўся пад Оршай.
Прычына і колькасць затрыманых высвятляецца.
Дакладна вядома, што затрыманы Юрка Копцік.
Фэст «Аршанская бітва» ладзіцца з 1991 года. У 2007 годзе на фэсце адбыўся масавы хапун, калі былі затрыманы сотні людзей. Апошнія гады за святкаваннем назіралі, але затрыманняў не было. У гэтым годзе сілавікі зноў пачалі затрымліваць.
0
0
0
0
0
0