У Масквы няма звестак, якія б сведчылі аб небяспецы знаходжання расіянаў у Беларусі. Пра гэта заявіў у чацвер журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС. 

Каментуючы затрыманні ў Беларусі, Пяскоў адзначыў, што ўлады краіны забяспечваюць правапарадак, і «калі расійскія грамадзяне на тэрыторыі Беларусі робяць нешта супрацьпраўнае, то іх могуць затрымліваць». «Для нас галоўнае, каб выконваліся правы расійскіх грамадзян, за гэтым уважліва сочыць наша пасольства Беларусі, - падкрэсліў прадстаўнік Крамля. - Ды і ў цэлым беларускія ўлады з асаблівай увагай ставяцца да расійскіх грамадзян нават у такіх сітуацыях».

Адказваючы на просьбу пракаментаваць сцвярджэнні пра нібыта расійскі след у «беспарадках» у Беларусі (г.зв. лялькаводаў), Пяскоў заявіў, што яму невядома, каб на гэтую тэму былі выказванні з беларускага боку. «Калі б быў дакладны запіс [на гэтую тэму], ён, напэўна, быў бы апублікаваны. Калі ўжо розныя небыліцы публікуюцца, то, напэўна, і гэта б апублікавалі. А калі не апублкікавалі, то няма такога запіса», - заўважыў прэс-сакратар прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0