«Сінэзіс» — адзін з нямногіх прыватных бізнэсаў, які трапіў пад санкцыі Еўрасаюза. Кампанія займаецца ўстаноўкай сістэмы відэааназірання на вуліцах беларускіх гарадоў.

Адзін з заснавальнікаў «Сінэзіса» Аляксандр Шатроў

Адзін з заснавальнікаў «Сінэзіса» Аляксандр Шатроў

Пад санкцыі трапіла толькі частка групы кампаній, таму «чыстыя» актывы вырашана перайменаваць — каб не было блытаніны ў бізнэс-партнёраў.

«Synesis Group паведамляе пра пачатак працэсу па перайменаванні асобных юрыдычных асоб, якія ўваходзяць у групу кампаній, але не трапляюць пад уведзеныя санкцыі Рады ЕС. Гэтыя меры прымаюцца, каб пазбегнуць патэнцыйных праблем у не закранутых пакетам санкцый кампаній і іх партнёраў, але якія могуць узнікнуць праз сітуацыю вакол Synesis LLC. Змены ў назве не закрануць юрыдычныя асобы ў групе кампаній, якія трапляюць пад санкцыі», — тлумачаць у кампаніі.

Чытайце таксама:

Кіраўнік кампаніі «Сінэзіс», якая трапіла пад санкцыі: Спадзяюся, работнікам не забароняць выезды і візы

Кіраўнік «Сінэзіса», чые камеры распазнаюць твары мінчукоў: Мы не перадаём органам звесткі аб пратэстоўцах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0