У Беларусі часткова знятая забарона на гандаль піратэхнічнымі вырабамі, які быў уведзены ў жніўні. Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Зараз з 24 снежня дазволены гандаль оптам і ў розніцу піратэхнікай бытавога прызначэння I класа небяспекі — бенгальскімі агнямі, хлапушкамі і тартовымі свечкамі (фантанамі халоднага агню).

Акрамя таго, знятая забарона на гандаль піратэхнікай тэхнічнага прызначэння для шэрагу арганізацый, спіс якіх у пастанове.

Забарона была ўведзена 11 жніўня на трэці дзень пратэстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0