Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Муж Вольгі Хіжынковай Іван Марозаў напісаў пост у Instagram, у якім падзякаваў неабыякавым беларусам за падтрымку і папрасіў іх не сустракаць Вольгу, калі тую адпусцяць.

— Сябры, мы, блізкія Волі, бясконца ўдзячныя за тую падтрымку, якую вы аказваеце ўсім нам ужо другі месяц. Гэта шчасце — ведаць, што вакол столькі добрых, сумленных і добрых людзей, гатовых падставіць плячо ў цяжкую хвіліну.

На жаль, мы ўсё яшчэ не ведаем дакладнай даты выхаду Волі. Але хацелі б загадзя звярнуцца з просьбай да ўсіх, хто неабыякавы да яе сітуацыі. Мы вельмі хочам, каб сустрэча Волі не была масавым мерапрыемствам. Там будуць толькі самыя блізкія.

Гэта важна як для вашай бяспекі (ніхто не ведае, як супрацоўнікі Акрэсціна паставяцца да збору людзей ля ўваходу), так і для маральнага камфорту Вольгі, якая знаходзіцца ў турме ўжо больш за месяц.

Асобная просьба да журналістаў. Мы вельмі паважаем вашу працу. Калі ласка, не прасіце каментары і інтэрв'ю. Вольга добры і адкрыты чалавек. Дайце ёй магчымасць прыйсці ў сябе і аднавіцца. Мы вельмі спадзяемся на ваша разуменне.

Ведаючы Волю, можна з упэўненасцю сказаць, што пасля яна сама захоча сустрэцца з усімі, хто так яе падтрымліваў. А яшчэ — усе вашы лісты, падарункі і іншыя знакі ўвагі абавязкова дойдуць да адрасата. Дзякуй вам вялікі, выдатныя людзі! — напісаў Іван.

Міс Беларусь — 2008, экс-прэс-сакратар брэсцкага «Дынама», дабрачынца Вольга Хіжынкова была затрыманая 8 лістапада ў цэнтры Мінска падчас аднаго з маршаў пратэсту. Затым яна была асуджаная на 12 сутак за ўдзел у несанкцыянавай акцыі, затым ёй далі яшчэ два разы па 15 сутак за ўдзел у ранейшых акцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0