У розных мікрараёнах Мінска адбылося каля 60 шэсцяў пратэсту. У іх узялі ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Найбольшыя шэсці, з удзелам некалькіх тысяч жыхароў кожнае, адбыліся ў Дамброўцы на вуліцах Жыновіча — Матусевіча і на Захадзе (вуліцы Бурдзейнага — Адзінцова). Масавыя шэсці адбыліся таксама на Паўднёвым Захадзе, ва Уруччы і на Партызанскім праспекце. Сілавікі лёталі па горадзе на бусах і разганялі людзей, але шэсці ўтвараліся зноў, часам на суседніх вуліцах.
Сілавікі ўжывалі спецсродкі ў Мінску ва Уруччы і ў Зялёным Бары Мінскага раёна.
Паводле ацэнак нашых карэспандэнтаў, сёння ў Мінску, Жодзіне, Дзяржынску ды іншых гарадах затрымана больш за 300 дэманстрантаў. Дакладныя лічбы стануць вядомыя заўтра. На гэты момант вядомыя 217 імён затрыманых. Сярод іх — выбітны эканаміст, член Каардынацыйнай рады Дзмітрый Крук (Мінск), кандыдат сельскагаспадарчых навук Іраіда Міско (Жодзіна), выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Купала» Алена Гіронак (Пабягаева).
Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў некалькіх дзясятках лакацый Брэста, Гродна, Гомеля, Магілёва, Віцебска, у Жодзіне, Смалявічах, Іўі, Дзяржынску, Бараўлянах, Радашкавічах, Ляхавічах, іншых гарадах і пасёлках.
На доме хакейнага трэнера сям'і Лукашэнка Дзмітрыя Баскава ў лесе каля Мінскага мора з'явіліся вялізныя надпісы: «Не простим».
18:04
18:03
17:41
17:27
17:26
17:23
17:13
17:12
16:40
16:39
16:28
16:24
16:24
16:23
16:22
15:56
Мабільны інтэрнэт вяртаецца.
15:55
15:52
15:45
15:43
15:40
На вуліцы Любімава аўтазакі ездзілі проста па ходніках.
15:35
На доме Дзмітрыя Баскава ў лесе каля Мінскага мора з'явіўся вялізны надпіс: «Не даруем».
15:22
Усе станцыі метро адчыненыя.
15:19
15:15
Каля 1200 жыхароў Дамброўкі (Мінск) прайшлі шэсцем па вуліцы Жыновіча.
Аўтамабілісты перашкаджалі перасоўванню сілавікоў у гэтым раёне: вуліцы вузкія, а перакрыццё вуліцы Прытыцкага з мэтай адсячы аўтамабілі ад іншага шэсця ў раёне станцыі метро «Каменная Горка» скіравала патокі транспарта на Ляшчынскага — Матусевіча.
15:10
Сярод затрыманых у Жодзіне (Мінская вобласць) — 75-гадовая кандыдатка сельскагаспадарчых навук Іраіда Міско. Усяго ў Жодзіне затрымалі не менш за 12 чалавек.
15:01
14:52
14:36
14:26
14:22
У дварах на Лабанка, падобна, працуе ГУБАЗіК. Шукаюць удзельнікаў Маршу суседзяў. Жыхары дамоў крычаць ім з балконаў: «Убирайтесь! Это вам даром не пройдет».
14:20
Амаль паўтары сотні чалавек прайшлі маршам па Курасоўшчыне.
14:15
14:10
14:03
Затрыманы сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады эканаміст Дзмітрый Крук. Яго імя з'явілася ў спісе на spring96.org. Верагодна, ён быў затрыманы падчас Маршаў суседзяў.
13:52
13:37
13:35
13:32
13:30
13:20
У раёне вуліцы Астрашыцкай сілавікі прыехалі разганяць людзей, яны кінуліся ў розныя бакі, двары. Ёсць затрыманыя. Затрыманні таксама адбыліся на вуліцы Адзінцова.
13:18
13:10
Паўднёвы Захад
Паўднёвы Захад
13:05
12:59
Некалькі чалавек затрымалі ў Лошыцы прыкладна ў 12:50 па вуліцы Янкі Лучыны.
12:52
12:50
Дваровы марш у Малінаўцы.
12:45
12:30
Велізарны сцяг нясуць жыхары мінскага спальніка.
12:25
12:05
Фаніпаль выходзіць.
11:55
Станцыю метро «Плошча Якуба Коласа» адкрылі для пасажыраў.
11:50
Жыхары Дзяржынска выйшлі на прагулку.
11:46
11:31
***
Тым часам у Мінску зноў адключаюць мабільны інтэрнэт (гэтым разам а 11-й), зачыненыя станцыі метро «Кастрычніцкая», «Купалаўская», «Плошча Перамогі», «Якуба Коласа» і ўваход з боку плошчы Незалежнасці.
У цэнтр горада сцягнута спецтэхніка, агароджана Стэла, аўтазакі і машыны з калючым дротам стаяць на праспекце Пушкіна.
Паведамляецца, што ў Малінаўцы знікла электрычнасць.