На разгляд у суд перададзена крымінальная справа ў дачыненні да 37-гадовага раней судзімага мінчука, які справіў патрэбу проста пасярод крамы, распавялі minsknews.by у пракуратуры Цэнтральнага раёна.

Нецвярозы грамадзянін прыйшоў вечарам у краму па піва. Ужо ў чарзе ў касу яму прыспічыла спаражніць мачавы пухір. Нядоўга думаючы, ён адвярнуўся і справіў патрэбу проста на халадзільнік з напоямі, прычыніўшы шкоду гандлёвай кропцы на 5 руб. 28 кап.

Мужчыну адразу ж затрымалі ахоўнікі крамы. Аказалася, ім гэты грамадзянін быў добра знаёмы: яго неаднаразова абвінавачвалі ў крадзяжы тавараў, распіцці алкаголю проста ў гандлёвай зале і парушэнні грамадскага парадку. Для далейшага разбору перадалі хулігана міліцыянтам.

— Абвінавачаны прызнаў віну цалкам. Ён растлумачыў, што ў той момант яму было індыферэнтна на навакольных: не хацелася выходзіць з крамы і губляць чаргу ў касу, — распавялі ў раённай пракуратуры. — Мужчына нідзе не працуе, пакутуе на хранічны алкагалізм, раней быў судзімы за хуліганства. У дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа за хуліганства. Чакае вердыкту суда грамадзянін у следчым ізалятары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0