Фота Міхаіла Кліменцьева, ТАСС)

Фота Міхаіла Кліменцьева, ТАСС)

У Крамлі адназначна лічаць трыумфам вынікі галасавання па папраўках да Канстытуцыі, абвясціў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша РБК

«Дэ-факта адбыўся трыумфальны рэферэндум даверу прэзідэнту Уладзіміру Пуціну» — сказаў афіцыйны прадстаўнік Крамля.

Пяскоў таксама падкрэсліў, што Крэмль не будзе разбірацца з рэгіёнамі, дзе была нізкая яўка. «Ніякай заказной яўкі або выніку не было і няма», - сказаў на заканчэнне ён.

Па дадзеных ЦВК, па выніках апрацоўкі 100% пратаколаў, змяненне асноўнага закона падтрымалі 77,92%, супраць выступілі 21,27% удзельнікаў. Канчатковая яўка склала 67,97%.

Крыніцы РБК, блізкія да Крамля, раней паведамілі, што вынікі галасавання па папраўках перасягнулі чаканні Адміністрацыі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0