Расейскія нафтавыя кампаніі ў I паўгоддзі 2020 года знізілі пастаўкі нафты ў Беларусь на 44,3% - да 4,65 млн тон, піша Інтэрфакс.

Беларусь у 2020 годзе застаецца адзінай з краін блізкага замежжа, якая імпартуе нафту з Расіі.

Як паведамлялася, у першым квартале 2020 года практычна не было паставак нафты з РФ на беларускія НПЗ праз адсутнасць кантрактаў з расійскімі нафтавымі кампаніямі, бо Беларусь уважала за немэтазгодную выплату прэміі пастаўшчыкам ва ўмовах падаражэння расейскай сыравіны ў сувязі з рэалізацыяй у РФ падатковага манеўру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0