Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём народзінаў, паведамляе прэс-служба Крамля.

«Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 65-годдзя. Чвэрць стагоддзя вы стаіце на чале Беларусі, нястомна працуючы над умацаваннем міжнароднага аўтарытэту краіны і вырашэннем яе сацыяльна-эканамічных праблем», — гаворыцца ў віншаванні.

«Вы пастаянна робіце вялікі асабісты ўклад у развіццё сяброўскіх, саюзных адносін паміж нашымі краінамі. Я перакананы, што рэалізацыя нядаўна дасягнутых у Санкт-Пецярбургу дамоўленасцей дазволіць яшчэ больш умацаваць Саюзную дзяржаву, павысіць прадуктыўнае расійска-беларускае супрацоўніцтва як на двухбаковым, так і ў еўразійскім інтэграцыйных працэсах», — падкрэсліў Пуцін.

Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 года. Але некалькі гадоў таму ў біяграфію, размешчаную на яго афіцыйным сайце, былі ўнесены змены: дзень нараджэння змяніўся на 31 жніўня. Цяпер дзень нараджэння кіраўніка краіны супадае з днём нараджэння сына Мікалая, якому сёлета споўніцца 15 гадоў.

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным апошнія падзеі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0