Футбалісты барысаўскага БАТЭ выйгралі ў гасцях у баснійскага «Сараева» з лікам 2:1 у матчы 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы.
Гульня ў Зеніцы прайшла з перавагай чэмпіёнаў Беларусі.
Першым забіў Дзмітрый Бага, які адзначыўся на 19-й хвіліне сустрэчы.
А ў другім тайме з пенальці адзначыўся Мукам. На 70 хвіліне Скавыш вырваўся з-за спіны Лазіча — і абаронца схапіў яго за плячо. Барысаўчане зарабілі пенальці, якім без праблем скарысталіся.
Потым адзначыліся мясцовыя заўзятары, якія актыўна карысталіся піратэхнікай. Стадыён зацягнула дымам, і каманды нават былі вымушаныя на 10 хвілін сысці ў раздзявальні.
А вось у канцы гульні гаспадары мелі ўсе шанцы на тое, каб выратавацца ад паразы. Пасля падачы ў варатарскую галавой Ханджыч паклаў мяч у кут — лік стаў 2:1 на карысць чэмпіёнаў Беларусі.
Гаспадары мелі яшчэ некалькі шанцаў, каб забіць БАТЭ, аднак не здолелі імі скарыстацца.
Матч у адказ адбудзецца 15 жніўня.