У Беларусі 29 ліпеня месцамі чакаюцца навальніцы, па поўдні тэмпература паветра дасягне плюс 30-32 градусаў, паведамляе Гідраметэацэнтр.
У панядзелак прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер ноччу будзе слабым, а днём паўночна-ўсходнім, усходнім умераным, пры навальніцах парывістым. Сіноптыкі папярэджваюць аб моцных парывах у асобных раёнах. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13-19 градусаў, днём будзе 20-26 градусаў, па поўдні — да плюс 27-32 градусаў.
0
0
0
0
0
0