Фота з Вікіпедыі
Самы багаты чалавек Францыі, мільярдэр Бернар Арно, які валодае модным домам Louis Vuitton Moët Hennessy (LVMH), падняўся на другі радок у рэйтынгу найбагацейшых людзей планеты па версіі Bloomberg, пацясніўшы на трэцяе месца заснавальніка Microsoft Біла Гейтса.
На першым месцы рэйтынгу Bloomberg Billionaires Index па-ранейшаму з вялікім адрывам ідзе заснавальнік Amazon Джэф Безас — у яго 125 мільярдаў даляраў. У Арно — 108 мільярдаў даляраў.
У той жа час капітал Гейтса, наадварот, знізіўся да 107 мільярдаў, што і стала прычынай яго адскоку на трэцюю пазіцыю. Момант стаў гістарычным, паколькі Гейтс ніколі раней не займаў месца ніжэй за другі радок.
0
0
0
0
0
0