Рассельгаснагляд забараніў з 22 сакавіка ўвозіць у Расію турэцкія яблыкі праз Беларусь.
«У сувязі з высокімі рызыкамі ўвозу на тэрыторыю Расіі транзітам праз Беларусь санкцыйнай прадукцыі пад выглядам прадукцыі, вырабленай у Турцыі, Рассельгаснагляд прыняў рашэнне з 22 сакавіка забараніць рээкспарт свежых яблыкаў паходжаннем Турэцкая Рэспубліка з Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.
У Рассельгаснаглядзе дадалі, што неаднаразова прасілі калег з Беларусі пацвярджаць краіну паходжання прадукцыі, якая адпраўляецца на рээкспарт ў Расію. У службе дадалі, што, нягледзячы на гэта, з Беларусі нібыта працягвае паступаць прадукцыя з недакладнымі звесткамі ў сертыфікатах.
0
0
0
0
0
0